понедельник, 11 апреля 2011 г.

Пора задуматься

Жудасна. Зараз ужо нават бабулькі вясковыя не здолеюць сказаць, у якой  "спакойнай" краіне мы жывем, як у нас усё добра, не тое што ў Маскве, дзе  ледзьве ня кожны дзень рэжуць, страляюць, паляць ды інш. ... Мы больш ня можам адчуваць сябе ў бясьпецы, нават бездакорна працуючы на дзеючыя  ўлады і падтрымліваючы іх цалкам. Справа зусім іншым бокам  павярнулася. Гэта не няшчасны выпадак, не стыхія, не выключэньне з  правілаў - гэта робіцца часткай паўсядзённага жыццьця, і простай  абачлівасьці перад чырвоным колерам светлафора ня хопіць, каб быць  цалкам упэўненым у тым, што будзеш жывым і заровым, напрыклад, сёньня ўвечары. Грамадзства трансфармуецца.  Працэс ідзе пастаянна, павольна і непрыкметна, на першы погляд, але дастаткова хутка, каб пачаць непакоіцца. Такія падзеі яскрава сьведчаць  пра неадваротныя наступствы дасягненьняў, прагрэсу, войнаў і  супраціву. Заняпад культуры, духоўнага ўзроўню, зьнішчэньне сістэмы каштоўнасьцяў, зьнікненьне прынцыпаў элементарнай маралі, адсутнасьць ідэалаў - тут усё зьвязана і ўсё тычыцца адно аднаго. Гасподзь не проста так дасылае выпрабаваньні. Гэта нагода задумацца - кожнаму. Нам. Нам усім.                      
                                                                   Даша Кабакова

Комментариев нет:

Отправить комментарий