суббота, 11 февраля 2012 г.

Гомельская міліцыя цікавіцца БелАЭС

         Дзякуючы канфіскацыі 3000 улётак супрацоўнікі аднаго з РАУС г. Гомеля даведаліся пра парушэнне экалагічных правоў грамадзян у нашай краіне, эканамічныя аспекты будаўніцтва БелАЭС і пра перавагі выкарыстоўванння альтэрнатыўных крыніц энергіі.
        Улёткі былі канфіскаваныя на мінулым тыдні ў маладога чалавека, які быў затрыманы на прыпынку; усе яны месціліся ў пакеце і ніякім чынам сябе не выдавалі. Нягледзячы на адсутнасць якога-небудзь правапарушэння, прага да асветы справакавала міліцыянтаў даставіць хлопца ў аддзел і забраць усе ўлёткі без складання пратакола.
        Дапамогу ў выданні матэрыялаў па тэме БелАЭС аказала ГІ “Гомельскі дэмакратычны форум”, якая дала магчымасць звярнуцца да грамадзян са старонак улётак “Знаю!” мясцоваму актывісту БП “Зялёныя” Пятру Філону
      У тэксце канфіскаванай ўлёткі між іншым гаворыцца “За паўгады Беларусь так і не прыступіла да выканання міжнароднага экалагічнага права наконт будаўніцтва АЭС…Рэалізаваць нашы правы ў вобласці аховы навакольнага серадовішча магчыма выключна пра наяўнасці доступу да інфармацыі і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца праблем аховы прыроды. На самой справе мы атрымлівае інфармацыю выключна аб рашэннях, якія ўжо прынятыя... Эканоміка Беларусі зараз перажывае не самыя лепшыя часы. А разам з ёй мільёны грамадзян краіны. Узнікае лагічнае пытанне, нашто браць крэдыт у 10 млрд. долараў на АЭС, калі старых крэдытаў у тры разы больш. Чаму патрэбны інвестыці ў небяспечныя праекты?”.

1 комментарий: