понедельник, 9 января 2012 г.

Камісія па праблемах забруджаных тэрыторый

       На паседжанні Цэнтральнага Савету БПЗ, якое адбылося 5-га студзеня, створана камісія па праблемахзабруджаных тэрыто-
рый.
Ініцыятарам стварэння камісіі стала гомельская арганізацыя БПЗ. З улікам таго, што гомельскі рэгіён найбольш пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС, такая прапанова здалася усім сябрам ЦС слушнай. Кіраўніком  камісіі абраны  гомельскі актывіст БПЗ Пётр Філон.
      Па яго словах накірункі дзейнасці камісіі могуць быць наступныя: інфармацыйная праца, супрацоўніцтва з органамі ўлады, адказнымі за вырашэнне праблемаў звязаных з наступствамі Чарнобылю, зварот льготаў ліквідатарам і пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, спыненне сельскагаспадарчых працаў на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі, поўная забарона на продаж прадукцыі з перавышэннем дапушчальнага ўзроўня радыёнуклідаў, адмова ад праектаў будаўніцтва АЭС у Беларусі.
      Таксама па просьбе адного з сяброў ЦС спіс задач дзейнасці камісіі быў дапоўнены пунктам наконт абароны сацыяльнага прынцыпу сістэмы аховы здароўя і медыцынскай дапамогі насельніцтву.
         Цэнтральны Савет БПЗ таксама даручыў старшыні камісіі скласці склад камісіі і прапанаваць план дзеянняў на 2012 год.
Крыніца: БП "Зялёныя"

Комментариев нет:

Отправить комментарий