вторник, 6 марта 2012 г.

Хто кампетэнтны ў пытаннях па АЭС?

  Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) адказала на ліст Камісіі па праблемах забруджаных тэрыторый пры Беларускай Партыі “Зялёныя”
        У сваім лісце дасланым на адрас МНС я, як старшыня Камісіі, прасіў міністэрства адказаць на шэраг пытанняў наконт працы будучай БелАЭС.
  “Якія і на якую тэрыторыю выкіды АЭС будуць распаўсюджвацца падчас нармальнай працы станцыі і ў выпадку аварыйнай сітуацыі? Паколькі рэактар ВВЭР – 1200 нідзе раней не эксплуатаваўся, на падставе якіх дадзеных праводзіўся разлік магчымых выкідаў радыёнуклідаў?
    Таксама прашу даць інфармацыю па пытаннях, якія не асвятляліся ў СМІ:
1) Перапрацоўка радыёактыўных адыходаў: дзе і кім яна будзе ажыццяўляцца, ці магчымы зварот кампанентаў перапрацаванага ядзернага паліва назад у Беларусь у выпадку вывазу яго ў Расію;
2) Якая частка адыходаў плануецца да вывазу на перапрацоўку, а якая да захоўвання на тэрыторыі Беларусі;
3) Транспартаванне радыёактыўных адыходаў да месца перапрацоўкі;
4) Захоўванне адпрацаваных радыёактыўных адыходаў да адпраўкі на перапрацоўку;
5) Якую шкоду могуць выклікаць няштатныя сітуацыі са сховішчамі радыёактыўных адыходаў;
6) Якія прадугледжаны меры па мінімізацыі магчымасці ўзнікнення такіх сітуацый?”.
    Адказ чыноўнікаў МНС на ліст вельмі арыгінальны. У прыватнасці ў ім гаворыцца “Ваш зварот быў перададзены Рабочай групе для каардынацыі рэалізацыі дзяржанага кантроля за будаўніцтвам беларускай атамнай станцыі. (…) Задачай групы з’яўляецца каардынацыя рэалізацыі дзяржанага кантроля за будаўніцтвам беларускай АЭС. У гэтай сувязі разгляд пытанняў, якія былі Вамі зададзеныя, не адносіцца да кампетэнцыі групы”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий