Жудасна. Зараз ужо нават бабулькі вясковыя не здолеюць сказаць, у якой "спакойнай" краіне мы жывем, як у нас усё добра, не тое што ў Маскве, дзе ледзьве ня кожны дзень рэжуць, страляюць, паляць ды інш. ... Мы больш ня можам адчуваць сябе ў бясьпецы, нават бездакорна працуючы на дзеючыя ўлады і падтрымліваючы іх цалкам. Справа зусім іншым бокам павярнулася. Гэта не няшчасны выпадак, не стыхія, не выключэньне з правілаў - гэта робіцца часткай паўсядзённага жыццьця, і простай абачлівасьці перад чырвоным колерам светлафора ня хопіць, каб быць цалкам упэўненым у тым, што будзеш жывым і заровым, напрыклад, сёньня ўвечары. Грамадзства трансфармуецца. Працэс ідзе пастаянна, павольна і непрыкметна, на першы погляд, але дастаткова хутка, каб пачаць непакоіцца. Такія падзеі яскрава сьведчаць пра неадваротныя наступствы дасягненьняў, прагрэсу, войнаў і супраціву. Заняпад культуры, духоўнага ўзроўню, зьнішчэньне сістэмы каштоўнасьцяў, зьнікненьне прынцыпаў элементарнай маралі, адсутнасьць ідэалаў - тут усё зьвязана і ўсё тычыцца адно аднаго. Гасподзь не проста так дасылае выпрабаваньні. Гэта нагода задумацца - кожнаму. Нам. Нам усім.
Даша Кабакова
Комментариев нет:
Отправить комментарий